Лемантар - Беларуская азбука

Dzionis Brek · Education

4.8 5 ratings Free

Chart standing · US

Not currently charting in this storefront.

Screenshots

About

Беларускім дзецям - беларускі алфавіт. Мы будзем рады, калі дадатак "Лемантар" зробіць камфортным навучанне чытанню для вашага беларускамоўнага дзіцёнка. А таксама мы спадзяемся, што наш дадатак можа быць карысным і для іншамоўных дзяцей. Наша мэтавая аўдыторыя пакуль што не можа прачытаць гэты тэкст, таму мы звяртаемся да бацькоў. З дапамогай "Лемантара" ваша дзіця хутка вывучыць літары беларускага алфавіта і зробіць першыя крокі да навучання чытанню. Мы ўлічылі ўсе асаблівасці беларускай мовы (дзеці пазнаёмяцца з дыграфамі дж і дз, а таксама апострафам; ёсць магчымасць вывучыць беларускую лацінку). Дадатак "Лемантар" складаецца з некалькіх блокаў. У першым - кожнай літары алфавіта адпавядае яе вымаўленне, яе назва і малюнак. Адразу ўводзяцца выявы вялікіх і маленькіх літар, каб дзеці ведалі, што А і а - гэта адна і тая ж літара. Мы лічым вельмі важным вывучаць не толькі назвы літар, але і тое, як яны вымаўляюцца (гэта важна для навучання складоваму чытанню). Карыстальнікі могуць выбіраць у наладках, што канкрэтна вывучаецца ў пэўны момант. Каб зрабіць запамінанне літар займальным для дашкольнікаў, у другім блоку дадатка "Лемантар" ёсць гульня, дзе трэба знайсці літару, на якую пачынаецца слова. Дзеці атрымліваюць агучаны малюнак і выбіраюць правільны (ці няправільны) адказ з прапанаваных. Пры перапраходжанні гульні карткі мяняюцца, каб дзіця абапіралася не на маторную памяць, а на зрокавую. Такім чынам замацоўваюцца веды і робіцца крок да навучання чытанню. "Лемантар" створаны камандай энтузіястаў (праграмісты, дызайнеры, педагогі). Мы будзем удзячны, калі вы напішаце водгук на "Лемантар", каб мы маглі зрабіць дадатак лепей.

What's new · 1.1.1

У новай версіі: * Выпраўлены памылкі * Удасканалены дызайн Калі вам спадабаўся наш мабільны дадатак, пакіньце каліласка водгук. Гэта дапаможа зрабіць яго яшчэ больш лепшым!

Details

DeveloperDzionis Brek
ReleasedSep 2021
UpdatedOct 2021
Version1.1.1
Size61.8 MB
RequiresiOS 11.0 or later
Age rating4+
LanguagesEnglish
PriceFree
Categories EducationUtilities
Bundle IDapp.lemantar